Расея дазволіла транзыт беларусам, якія вяртаюцца з трэціх краін

У маскоўскім аэрапорце Шарамецьцева, 18 сакавіка 2020

Расейскі амбасадар Дзьмітрый Мезенцаў паведаміў сёньня журналістам, што беларусам, якія маюць квіткі на самалёты расейскіх авіякампаній, перашкаджаць у пасадцы на борт ня будуць.

Акрамя таго, пасьля тэлефоннай размовы беларускага і расейскага прэм'ераў паведамлялася, што беларусы змогуць вярнуцца ў Беларусь праз Расею, выкарыстоўваючы ня толькі паветраныя, але і іншыя пункты пропуску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэмʼеры Беларусі і Расеі дамовіліся пра поўнае аднаўленьне паставак расейскай нафты

Раней Міністэрства спорту і турызму Беларусі паведаміла, што Расея ўхваліла заяўкі «Белавія» на нерэгулярныя рэйсы ў Маскву, з дапамогай якіх плянуюць вярнуць на радзіму беларускіх грамадзян.

У Тэлеграме створаны канал Дапамога Беларусь (anti-COVID) для каардынацыі ўзаемадапамогі беларусаў падчас пандэміі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ