Курс продажу эўра ў камэрцыйных банках Беларусі набліжаецца да 3 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «З кожнай пэнсіі купляю па 50 даляраў, адкладаю на сьмерць». У абменьніках чэргі і праблемы з валютайУ пачатку таргоў 20 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы эўрапейская валюта патаньнела на 4,5 капейкі — да 2,7595 рубля. Аднак камэрцыйныя банкі выстаўляюць значна большыя курсы.
Як паведамляе спэцыялізаваны рэсурс Infobank.by, фінансавыя ўстановы набываюць эўра максымум за 2,68, а прадаюць максымум за 2,94 рубля.
Даляр таргуецца ў межах, блізкіх зь біржай (20 сакавіка курс прыкладна 2,5547). У абменных пунктах прымаюць амэрыканскую валюту ад 2,55 і прадаюць да 2,75 рубля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нацбанк: валюты мала, бо абмежаваныя авіязносіны з ЗША19 сакавіка беларускі рубель аслабеў да ўсіх асноўных валютаў. Гэта выклікала ажыятажны попыт у абменных пунктах, дзе ўзьнік дэфіцыт наяўных грошай, у першую чаргу даляраў.
Кіраўніцтва Нацбанку патлумачыла, што праблема ў складанасьцях з дастаўкай купюраў з ЗША — паветраныя зносіны гэтай краіны з Эўропай практычна згорнутыя. Людзям параілі набываць безнаяўныя даляры, а таксама іншыя валюты, уключна з эўра. Пасьля гэтага ў абменьніках ўзьніклі складанасьці і з эўра.