Сьмяротных вынікаў, выкліканых каранавірусам, у Казахстане няма. Пра гэта са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя гэтай краіны перадае агенцтва Kazinform.
Як расказаў прадстаўнік ведамства Дыяс Ахметшарып, за апошнія дні зарэгістравалі пяць новых выпадкаў заражэньня. Прычым два зь іх — у пасажыраў авіярэйсу зь Менску. 18 сакавіка казахстанскія ўлады дзеля праверкі пасадзілі самалёт зь Менску замест Нур-Султану ў Карагандзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Казахстане 67 пасажыраў самалёта зь Менску адправілі на карантын«Адзін пасажыр 1981 году нараджэньня, другі — 1972-га, — паведаміў чыноўнік на онлайн-брыфінгу. — І тры выпадкі ў Алматы: жанчына 1982 году, яшчэ адна 1979-га, прыбыла з Бэрліну. І адзін грамадзянін 1997 году прыляцеў з Францыі. Стан усіх здавальняючы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо 69. У Беларусі 12 інфікаваных COVID-19 з сымптомамі, яшчэ 42 без сымптомаў, 15 выпісаліАгулам у Казахстане вядома пра 49 выпадкаў заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй: 2 у Карагандзе, 22 у Алматы і 25 у Нур-Султане. Сьмяротных вынікаў няма, запэўнілі ў Міністэрства аховы здароўя.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ