Зьвесткі аб новых заражэньнях каранавірусам у кітайскім горадзе Ўхань падпалі пад маніпуляцыі падчас прыезду туды на мінулым тыдні старшыні КНР Сі Цзіньпіна.
Пра гэта расказаў адзін зь мясцовых лекараў у інтэрвію японскаму агенцтву Kyodo. Паводле лекара, перад прыездам Сі некалькі пацыентаў з сымптомамі каранавірусу былі адпушчаныя з карантыну раней за тэрмін, а частку тэстаў прыпынілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітайская газэта выправіла артыкул пра сьмерць доктара, які першым папярэдзіў пра эпідэмію каранавірусуСуразмоўца Kyodo, які працуе ў адной з карантынных установаў, заклікае не давяраць афіцыйнай статыстыцы: «Колькасьць пацыентаў, якія застаюцца на лячэньні, знарок прымяншаюць, каб прадэманстраваць посьпехі цэнтральнага ўраду ў барацьбе з эпідэміяй».
Нейкага афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі, як і камэнтароў з боку кітайскіх уладаў, на гэты момант няма.