Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайская газэта выправіла артыкул пра сьмерць доктара, які першым папярэдзіў пра эпідэмію каранавірусу

абноўлена

Кітайскае англамоўнае дзяржаўнае выданьне Global Times​ памяняла сваё ранейшае паведамленьне, пра тое, што памёр доктар Лі Вэньлян, які першым папярэдзіў пра эпідэмію каранавірусу і сам заразіўся гэтай хваробай.

Раней Global Times паведамляла, што 34-гадовы Лі Вэньлян памёр 6 лютага ў правінцыі Ўхань. Цяпер паведамляецца, што ён ў цяжкім стане.

У сьнежні мінулага году Лі падзяліўся інфармацыяй у групе выпускнікоў мэдычнага інстытуту ў папулярным кітайскім мэсэнджэры WeChat. Ён напісаў, што сем пацыентаў дыягназаваныя хваробай, падобнай да вірусу SARS, і знаходзяцца ў карантыне.

Лі параіў папярэдзіць сваіх блізкіх, і ўжо празь некалькі гадзін інфармацыя шырока распаўсюдзілася. Улады абвінавацілі яго і шэраг іншых дактароў у распаўсюджваньні чутак, і ў мэдыкаў пачаліся праблемы з паліцыяй.

У канцы сьнежня ў кітайскім горадзе Ухань пачалася эпідэмія новага тыпу каранавірусу, які выклікае ў некаторых выпадках цяжкую форму пнэўманіі. Больш за 28 тысяч тысяч чалавек захварэлі, 565 чалавек памерлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG