Гэта складаныя часы, калі кожны з нас мае магчымасьць задумацца над значэньнем словаў і штодзённых учынкаў, маленькіх і важных, якіх нам не хапае, — піша ў газэце La Repubblica папулярны італьянскі тэлевядоўца Фабіё Фацыё.
Днямі Папа Рымскі Францішак расказаў у інтэрвію, што быў уражаны гэтым артыкулам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не марнуйце часу». Папа Францішак даў парады вернікам і атэістамФабіё Фацыё заклікаў у пэрыяд пандэміі ўпарадкаваць ня толькі хатнія шуфляды і кішэні вопраткі, але і нас саміх.
«Мы жывём у пэрыяд выпрабаваньня, складанага і нечаканага, але выйсьці зь яго мы можам яшчэ мацнейшымі, калі, адклаўшы на бок наш страх або — наадварот — адмаўленьне — мы паспрабуем правесьці працу над нашай сьвядомасьцю».
Фацыё прапануе практыкаваньне, якое можа быць карысным, калі пандэмія каранавірусу скончыцца і ўсе вернуцца да ранейшага жыцьця.
Італьянец раіць паставіць у шэраг рэчы, якім мы вучымся кожны дзень. І дае свой пералік.
1. Мне трэба стварыць сваю герархію каштоўнасьцяў, каб убачыць, што сапраўды важна.
2. Калі ўсё скончыцца, я мушу прытрымлівацца гэтай герархіі каштоўнасьцяў.
3. Самае важнае — быць побач зь людзьмі, якіх мы любім. Няма нічога больш каштоўнага, чым магчымасьць прытуліць сваіх дзяцей.
4. Я павінен памятаць, што прыйшоў час аднавіць сувязь зь Зямлёй і экасыстэмай: толькі паважаючы яе балянс, мы будзем успрынятыя з узаемнасьцю і захаваныя.
5. Я зразумеў, што ўсё адбываецца нават насуперак нашай волі: мы ня ўсёмагутныя.
6. Я зразумеў значэньне некаторых словаў і паняткаў, ад якіх мы занадта пасьпешліва пазбавіліся: «сацыяльная дзяржава» — гэта адзін з такіх прыкладаў, другі — «салідарнасьць».
7. Стала відавочна, што той, хто ня плаціць падаткаў, дапускае ня толькі правіннасьць, але цяжкае злачынства: калі ў аддзяленьнях інтэнсіўнай тэрапіі не хапае месцаў, гэта і ягоная віна.
8. Я паабяцаў сабе, што больш ніколі ня буду прымаць ніякай формы цынізму: у такую цяжкую часіну цудоўна любіць і адчуваць сябе часткай агульнай справы.
9. Я зразумеў, што значэньне словаў сьвятое.
10. Я паабяцаў сабе, што буду патрабаваць ад людзей, якія займаюць адказныя пасады, і ад тых, хто знаходзіцца ва ўрадзе, каб яны былі больш падрыхтаванымі, чым тыя, хто знаходзіцца пад іх кіраваньнем.
11. Я зразумеў значэньне поціску рукі.
12. Я зразумеў неабходнасьць працягнуць руку іншаму.
13. Я зразумеў, што ўсе мы сапраўды злучаныя, і ня толькі ў сеціве.
14. Я зразумеў, што межаў не існуе і што ўсе мы едзем на адным возе.
15. А паколькі ўсе мы едзем на адным возе, то лепш было б, каб усе межы, усе без выключэньня, былі заўсёды адкрытыя. Для ўсіх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шэсьць сьвятароў у адным італьянскім горадзе памерлі ад каранавірусу