На мінулым тыдні шэсьць каталіцкіх сьвятароў з паўночнага італьянскага горада Бэргама памерлі ад каранавірусу і звыш 20 былі шпіталізаваныя, гаворыцца ў справаздачы каталіцкай арганізацыі Crux.
Бэргама знаходзіцца ў рэгіёне Лямбардыя, які пацярпеў найбольш з з усіх правінцыяў Італіі.
Біскуп Бэргама Франчэска Бэскі паведаміў італьянскаму тэлеканалу Rainews24, што сьвятары памерлі, служачы сваёй супольнасьці.
«Іхная хвароба — гэта відавочны знак блізкасьці, балючы знак блізкасьці і прыняцьці пакутаў», — сказаў біскуп.
У нядзелю за іх маліўся Папа Рымскі Францішак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не марнуйце часу». Папа Францішак даў парады вернікам і атэістамПасьля таго, як Каталіцкая царква вырашыла прыпыніць публічныя службы ў Італіі, спрабуючы спыніць распаўсюджваньне вірусу, праца сьвятароў перамясьцілася ў інтэрнэт. Аднак некаторыя зь іх працягвалі адпраўляць малебны.