Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРТ) рэкамэндавала арганізацыям гандлю ўсіх формаў уласнасьці «адмяніць захады, накіраваныя на стымуляваньне продажу» пэўных прадуктаў харчаваньняў і спажывецкіх тавараў.
Як патлумачылі карэспандэнту Свабоды ў МАРТ, гэта адзін з захадаў, накіраваных на тое, каб не дапусьціць магчымага ажыятажнага попыту. Маўляў, «усе бачаць, што адбываецца ў Эўропе, і гэта можа рабіць уплыў».
Паводле дакумэнту, які Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю накіравала ў гандлёвыя арганізацыі, з 17 сакавіка рэкамэндуецца адмяніць «усе рэклямныя мерапрыемствы, накіраваныя на стымуляваньне продажаў тавараў доўгатэрміновага захоўваньня», сярод якіх тавары бакалейнай групы, сацыяльна значныя тавары і тавары крытычнага імпарту.
Паводле міністэрства, гэта выклікана сытуацыяй з распаўсюджаньнем каранавірусу ў Эўразьвязе, Расеі і іншых краінах, а таксама павелічэньнем з 14 сакавіка пакупніцкага попыту на згаданыя тавары.
Таксама рэкамэндуецца адмяніць усе зарэгістраваныя рэклямныя гульні, правядзеньне якіх не пачалося 17 сакавіка.
Міністэрства рэкамэндуе не ініцыяваць правядзеньня новых рэклямных захадаў, рэклямных гульняў, накіраваных на стымуляваньне продажу згаданых груп тавараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі запусьцілі бескантактную дастаўку ежыДадатковы пералік тавараў, у дачыненьні якіх «мэтазгодна спыніць правядзеньне мерапрыемстваў, накіраваных на стымуляваньне іх продажу»
- макаронныя вырабы
- крупы, у тым ліку аўсяныя, ячныя
- рыбныя кансэрвы
- мясныя кансэрвы
- алей
- малочныя кансэрвы
- мыла гаспадарчае
- мыла туалетнае
- запалкі
- туалетная папера
- гарбата
- кава
- санітарна-гігіенічныя сродкі (пракладкі, падгузкі).
Пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца МАРТ ня больш як 90 дзён цягам году
- Рыба сьвежая (карп).
- Рыба сьвежамарожаная ў тушках, з галавой і без, патрашоная і
- непатрашоная (сямействы карпавых, трасковых, селядцовых, скумбрыевых, аргентынавых).
- Масла.
- Мука пшанічная.
- Алей (у тым ліку рапсавы).
- Цукар белы крышталічны.
- Соль кухонная.
- Шматкі аўсяныя бяз смакавых і іншых дадаткаў.
- Сухія макаронныя вырабы, якія не зьмяшчаюць мукі зь цьвёрдых гатункаў пшаніцы.
- Рыс белы шліфаваны, крупы грэцкія, манныя, пшанічныя.
- Хлеб жытні і жытне-пшанічны.
- Хлеб пшанічны, вырабы булачныя (батон) з мукі пшанічнай.
- Мяса (ялавічына, сьвініна, мяса курэй і куранят-бройлераў), паўфабрыкаты, вырабы каўбасныя вараныя (каўбасы вараныя, сасіскі, сардэлькі).
- Яйкі курыныя сьвежыя.
- Малако каровіна пастэрызаванае і кефір з каровінага малака, сьмятана, тварог.
- Сыр (цьвёрды, паўцьвёрды).
- Дзіцячае харчаваньне: сухія сумесі, кашы, кансэрвы.
- Сьвежая бульба харчовая, сьвежыя буракі сталовыя, свежая морква сталовая, сьвежая капуста белакачанная, сьвежая цыбуля рэпчатая, сьвежыя агуркі, сьвежыя памідоры.
- Сьвежыя яблыкі.
- Чай чорны байхавы.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ