Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін распавёў 16 сакавіка пра тое, штó расейскія ўлады плянуюць зрабіць для барацьбы з пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі COVID-19.
Поўны плян дзеяньняў кабінэту, як чакаецца, будзе прадстаўлены 18 сакавіка, але многія дэталі ўжо цяпер раскрыла расейская прэса. Ва ўрадзе пацьвердзілі прыняцьце некаторых зь пералічаных захадаў, якія тычацца бізнэсу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расея ўся палае ад каранавірусу». Лукашэнка пра закрыцьцё Масквой мяжыРасейскі ўрад прапануе, сярод іншага:
- выдзеліць 300 мільярдаў рублёў для падтрымкі эканомікі і грамадзян;
- кампэнсаваць даходы грамадзян, якія знаходзяцца ў карантыне, коштам працадаўцаў або лістоў мэдычнага звальненьня;
- зарэзэрваваць у бюджэце выплаты беспрацоўным;
- выплачваць пэнсіі і дапамогі авансам;
- абмежаваць або забараніць зборы больш за 1000 чалавек па ўсёй Расеі, у тым ліку міжнародныя спартовыя спаборніцтвы;
- працягнуць школьныя канікулы або ўвесьці добраахвотнае наведваньне школаў;
- сфармаваць прэміяльны фонд для лекараў, якія вызначыліся ў барацьбе з каранавірусам;
- забяспечыць вытворчасць тэст-сыстэмаў для дыягностыкі каранавірусу;
- запусьціць сыстэму анлайн-абвесткі пра сытуацыю з каранавірусам;
- абнуліць мыты на імпартныя лекі;
- зладзіць «падатковыя канікулы» для бізнэсу, у тым ліку для турапэратараў і авіяперавозьнікаў;
- даць кампаніям малога і сярэдняга бізнэсу квартальную адтэрміноўку сплаты падаткаў;
- вылучыць бюджэтныя крэдыты рэгіёнам, якія выканалі пляны разьвіцьця эканомікі.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ