Каранавірус: зачыняюцца ўсе брамы. Што робіцца ў суседзяў Беларусі 16 сакавіка

Прага, Карлаў мост, першы дзень карантыну, 16 сакавіка 2020

У краінах Усходняй Эўропы колькасьць зафіксаваных выпадкаў каранавірусу расьце. Суседнія зь Беларусьсю краіны ўжо абвясьцілі карантын або надзвычайнае становішча, закрылі межы і пасажырскія транспартныя зносіны.

Польшча

  • Колькасьць выпадкаў — 150
  • 3 чалавекі памерла
  • У краіне абвешчаная сытуацыя эпідэмічнай пагрозы
  • Ад нядзелі 15 сакавіка на 10 дзён закрываюцца межы, спыняюцца міжнародныя паветраныя і чыгуначныя зносіны
  • Вернуты кантроль на ўсіх межах
  • Усе грамадзяне, якія вяртаюцца ў Польшчу, мусяць прайсьці 14-дзённы карантын
  • Зачыненыя гандлёвыя цэнтры, працуюць толькі прадуктовыя крамы і аптэкі
  • Зачыненыя рэстараны, кавярні, бары
  • Зачыненыя ўстановы культуры — кіно, тэатры, філярмоніі і музэі
  • Адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы, забараняюцца сходы з удзелам больш чым 50 чалавек, у тым ліку і багаслужбы
  • Ад панядзелка 16 сакавіка зачыніліся ўсе навучальныя ўстановы — ад дзіцячых садкоў да ўнівэрсытэтаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расея ўся палае ад каранавірусу». Лукашэнка пра закрыцьцё Масквой мяжы

Латвія

  • Колькасьць выпадкаў — 34
  • 12 сакавіка ўрад увёў на месяц надзвычайнае становішча
  • Да 14 красавіка закрытыя ўсе навучальныя ўстановы
  • На 4 тыдні адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы, неарганізавана можна зьбірацца да 50 чалавек і разыходзіцца пасьля 23.00
  • Ад аўторка 17 сакавіка на два тыдні спыненыя ўсе міжнародныя пасажырсксія транспартныя зносіны — авіяцыйныя, чыгуначныя, марскія, аўтобусныя
  • Амбасады і кансуляты перастаюць выдаваць уязныя візы замежнікам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мяне каранавірус». Беларуска з Чэхіі расказала, як працякае хвароба

Літва

  • Колькасьць выпадкаў — 14
  • Ад панядзелка 16 сакавіка ў краіне на два тыдні ўводзіцца карантын
  • Забаронены ўезд у краіну замежнікаў і выезд грамадзянаў Літвы за мяжу
  • Зачынены кавярні, рэстараны, крамы (апрача прадуктовых і аптэк)
  • Усе навучальныя ўстановы надалей застаюцца зачыненыя
  • Забароненыя ўсе мерапрыемствы — як у закрытых памяшканьнях, так і ў адкрытай прасторы
  • У касьцёлах адмененыя багаслужбы
  • Забароненае наведваньне хворых у шпіталях і вязьняў у турмах
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус. У сьвеце памерлі ўжо звыш 6500 чалавек

Украіна

  • Колькасьць выпадкаў — 5
  • 1 пацыентка памерла
  • У краіне абвешчаны карантын ад 12 сакавіка да 3 красавіка:
  • Ад панядзелка 16 сакавіка на два тыдні забаронены ўезд замежным грамадзянам, кансуляты прыпынілі выдачу ўязных віз
  • Ад аўторка 17 сакавіка на два тыдні будуць спыненыя міжнародныя пасажырскія авіязносіны
  • Забаронена наведаньне вучнямі навучальных установаў
  • Забаронена правядзеньне масавых мерапрыемстваў з удзелам больш за 200 чалавек ( у Кіеве — 60 чалавек)
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус і нявывучаны ўрок Чарнобылю

Расея

  • Колькасьць выпадкаў — 63
  • Чакаецца, што Пуцін абвесьціць рэжым падвышанай небясьпекі па ўсёй краіне. Адмененыя будуць заняткі ў школах і ў ВНУ, уведзены рэжым самаізаляцыі, зачыненыя тэатры і кінатэатры.
  • У Маскве, Пецярбургу, Маскоўскай, Ліпецкай, Курскай, Ульлянаўскай абласьцях, Краснадарскім краі і ў Карэліі абвешчаны асаблівы рэжым павышанай гатовасьці
  • Спыненыя чыгуначныя зносіны з Украінай і Малдовай
  • Спынены пропуск у Расею замежнікаў праз расейска-польскую і расейска-нарвэскую мяжу
  • У Маскве ад панядзелка ў школах уведзены свабодны рэжым наведваньня
  • У Маскве на месяц увялі забароны на масавыя мерапрыемствы (больш за 5 000 чалавек)
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белавія» прыпыняе палёты ў Кішынёў і Рыгу. Усяго ў сьпісе каля 30 краін 

Чэхія

  • Колькасьць выпадкаў — 298
  • Ад 16 да 24 сакавіка па ўсёй краіне абвешчаны карантын
  • Абмяжоўваецца вольнае перамяшчэньне грамадзянаў, за выключэньнем жыцьцёва важных сытуацый — праца, накупы, лячэньне
  • Ад 14 сакавіка на 10 дзён закрыты ўсе рэстараны і крамы за выключэньнем прадуктовых, аптэк і крам на аўтазапраўках
  • Ад 16 сакавіка забаронены ўезд замежнікаў у Чэхію і выезд грамадзянаў Чэхіі за мяжу
  • Закрыты школы
  • Цалкам закрытыя спартовыя аб’екты, фітнэс-залы, басэйны, салярыі, саўны, музычныя клюбы, бібліятэкі і галерэі

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ