Прадстаўнікі адміністрацыі прэзыдэнта ЗША назвалі непраўдзівай інфармацыю агенцтва Reuters пра тое, што Белы Дом загадаў чыноўнікам у сфэры аховы здароўя засакрэціць інфармацыю высокага ўзроўню пра каранавірус.
У сераду Reuters паведаміла гэта са спасылкай на чатырох неназваных чыноўнікаў з адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. У артыкуле казалася, што ад сярэдзіны студзеня адбылося шмат нарадаў у адмысловым памяшканьні, куды не маглі ўвайсьці людзі без адмысловага допуску да сакрэтнай інфармацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеіПасьля публікацыі прэсавы сакратар Нацыянальнай рады бясьпекі ЗША Джон Альет напісаў Reuters па электроннай пошце: «Белы Дом ніколі не загадваў ніякаму агенцтву "ставіцца да нарадаў высокага ўзроўню па каранавірусе як да сакрэтных", што сьцвярджаецца ў артыкуле».
«Гэты артыкул — фэйкавая навіна», — напісаў ён.
Робэрт Рэдфілд, кіраўнік амэрыканскага агенцтва, якое займаецца кантролем і прафіляктыкай хваробаў, заявіў у чацьвер у паказаньнях Кангрэсу ЗША, што інфармацыя пра каранавірус шмат разоў абмяркоўвалася ў памяшканьнях для сакрэтных нарадаў, але саму інфармацыю не рабілі сакрэтнай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як клапаціцца пра чысьціню смартфона. Гэта ня менш важна, чым мыцьцё рукОфіс віцэ-прэзыдэнта ЗША даслаў супольную заяву міністра аховы здароўя і сацыяльных службаў Алекса Эйзара і дарадцы ў нацыянальнай бясьпецы Робэрта О’Браена, якія выказалі «зьдзіўленьне» артыкулам Reuters. Паводле іх, нарады працоўнай групы, якія склікаў віцэ-прэзыдэт Майк Пэнс, не былі сакрэтнымі. Аднак, як адзначае Reuters, артыкул ня тычыўся працоўнай групы Пэнса, якую той узначаліў у канцы лютага.
Прэсавы сакратар Reuters заявіў у чацьвер, што агенства не адмаўляецца ад свайго артыкулу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як вам і дзецям справіцца са стрэсам падчас эпідэміі. 11 парадаў САЗШто трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ