Італьянскі ўрад 12 сакавіка абвясьціў аб увядзеньні дадатковых абмежавальных захадаў у сувязі з каранавірусам. Тэрмінам на два тыдні закрыюцца ўсе крамы, бары і рэстараны, за выняткам харчовых крамаў і аптэкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На вуліцу пасьля 18-й пажадана не выходзіць». Беларуска расказала, што адбываецца ў закрытай на карантын СардынііЧарговае ўзмацненьне жорсткасьці захадаў бясьпекі адбылося ў дзень, калі колькасьць ахвяраў COVID-19 перавысіла 1000, а колькасць выпадкаў захворвання — 15 000. Паводле экспэртаў, распаўсюджаньне хваробы ў Італіі прыблізна на 10–15 дзён апярэджвае іншыя эўрапейскія краіны, такія як Францыя і Нямеччына, і ім трэба ўзяць прыклад Італіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус: Італія пашырыла карантын на ўсю сваю тэрыторыюШто трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ