Аддзел адукацыі Жлобінскага райвыканкаму закупляе «Паслугу прыёму падпіскі на друкаваныя СМІ на другі квартал і ажыцьцяўленьне дастаўкі выданьняў». Агульны кошт закупкі — 12 тысяч рублёў. Крыніца фінансаваньня — бюджэтныя сродкі. Гэта вынікае з публікацыі на афіцыйным сайце дзяржзакупак.
У прымацаваных дакумэнтах ёсьць разнарадка падпіскі. Удакладняецца, колькі і якіх выданьняў мусяць выпісаць школы раёну.
Напрыклад, установы адукацыі мусяць выпісаць ў красавіку па 83 асобнікі «СБ — Беларусь сегодня», «Гомельскай праўды», «Настаўніцкай газеты», раёнкі «Новы дзень», 84 зборнікі нарматыўных дакумэнтаў Міністэрства адукацыі, па 3 асобнікі «Звязды», «Народнай газеты», «Рэспублікі» і «Знамя юности».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У менскай школе запісалі аўдыё, як настаўніца патрабуе грошы на падпіску. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Банальны шантаж і вымагальніцтва» — пісьменьніца Яўгенія Пастарнак пра прымусовую падпіску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як працуе сыстэма прымусовай падпіскі на дзяржаўныя выданьні