«Роскомнадзор» на падставе рашэньня раённага суду заблякаваў сайт кампаніі «Не!», дзе ішоў збор подпісаў супраць паправак у Канстытуцыю Расеі. Суд прыняў рашэньне аб блякаваньні 11 сакавіка, паведамляе сайт ведамства.
12 сакавіка Заканадаўчы сход расейскіх рэгіёнаў прыняў рашэньне падтрымаць прапанаваны закон аб зьменах у Канстытуцыі Расеі.
У шэрагу расейскіх гарадоў праходзяць пікеты супраць «папраўкі Церашковай», якая датычыць абнуленьня прэзыдэнцкіх тэрмінаў Уладзіміра Пуціна. Актывістаў затрымлівае паліцыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзярждума Расеі падтрымала папраўку пра «абнуленьне» прэзыдэнцкіх тэрмінаўСама Валянціна Церашкова заявіла, што людзі, якія крытыкуюць яе папраўку, ня любяць Расею і «робяць усё для таго, каб гадасьці рабіць».
Старшыня Дзяржаўнай думы Вячаслаў Валодзін заклікаў дэпутатаў выступіць у абарону Церашковай, якая ўнесла папраўку ў Канстытуцыю аб абнуленьні прэзыдэнцкіх тэрмінаў. «Атакі, якія сёньня ідуць на Церашкову — гэта атакі на нашу краіну», — заявіў Валодзін. Кажучы пра крытыку прапанаваных паправак, ён дадаў: «Ня нафта і газ наша перавага. Як бачыце, і нафта, і газ могуць падаць у цане. Наша перавага — Пуцін, і мы яго павінны абараніць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крэмль будзе рабіць усё, каб Лукашэнка застаўся ва ўладзе — расейскі палітолягБольш за 120 расейскіх праваабаронцаў, палітыкаў, юрыстаў, экспэртаў у галіне канстытуцыйнага права падрыхтавалі і падпісалі адкрыты зварот у Раду Эўропы з заклікам даць заключэньне на ўнесеныя ў Канстытуцыю Расеі папраўкі і на саму працэдуру іх прыняцьця.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шлях Лукашэнкі для Пуціна. Аглядальнік разважае пра сцэнары ўлады да 2036 годуУладзімір Пуцін знаходзіцца ва ўладзе ў Расеі ўжо больш за 20 гадоў. Ён чатыры разы абіраўся прэзыдэнтам і двойчы ўзначальваў урад. Калі папраўкі аб абнуленьні тэрмінаў Пуціна ўступяць у сілу, ён можа прабыць на пасадзе прэзыдэнта да 2036 году.