У пасяджэньні Трохбаковай кантактнай групы па Данбасе 11 сакавіка ў Менску ім узялі ўдзел кіраўнік офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак і намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Козак.
Перамовы ў Мінску доўжыліся амаль да поўначы. Бакі канчаткова ня вырашылі пытаньне пра абмен палоннымі, новыя пункты перасячэньня лініі фронту і новыя зоны бясьпекі, хоць заявілі аб прагрэсе ў абмеркаваньні гэтым тэмаў.
Разам з тым яны ўзгаднілі прапанову аб новым органе для актывізацыі перамоўнага працэсу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэдактар Insider: сярод абвінавачаных у справе «Боінга» будуць Суркоў і Шайгу. Магчыма, і ПуцінБакі дамовіліся стварыць новы орган, які б спрыяў палітычнаму ўрэгуляваньню ўзброенага канфлікту на Данбасе найбліжэйшым часам.
Прадстаўніца АБСЭ Гайдзі Граў пасьля 12-гадзінных перамоў заявіла:
«На пасяджэньні палітычнай групы было прынятае рашэньне аб стварэньні „кансультатыўнай рады“ для гэтай групы. Праект яе паўнамоцтваў і парадак працы ўзгоднены. Задачай гэтай рады будзе адпрацоўка рэкамэндацый у палітычных пытаньнях у межах сфэры яе дзейнасьці».
Ніякага прагрэсу ў палітычнай падгрупе ТКГ не назіраецца ўжо некалькі гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як у «ДНР» выкараняюць украінскую мовуПрадстаўнік адміністрацыі Пуціна Дзьмітрый Козак выказаў спадзеў, што гэты орган будзе зацьверджаны ўжо на наступным паседжаньні ТКГ 25 сакавіка.
«Бакі таксама дамовіліся аб новым мэханізьме сумеснай працы бакоў у пошуку палітычных шляхоў вырашэньня канфлікту», — сказаў Козак, выкарыстоўваючы крамлёўскую тэрміналёгію, паводле якой «Данецк і Луганск зьяўляюцца ўдзельнікамі ўнутранага канфлікту ва Ўкраіне з Кіевам», а Масква — толькі пасярэдніца.
«Гэта дыялёг-плятформа з удзелам бакоў „нармандзкага фармату“ і „бакоў канфлікту“, — дадаў Козак. — Ня трэба больш казаць, але мы павінны быць асьцярожныя наконт гэтых мэханізмаў, каб дамоўленасьці не сарваліся».
Паводле офісу прэзыдэнта Ўкраіны, бакі дасягнулі дамоўленасьцяў наконт абмену палоннымі, разьвядзеньня ўзброеных сілаў, адкрыцьця кантрольна-прапускных пунктаў у Залатым і Шчасным. Дамовіліся таксама «падпісаць рашэньне трохбаковай кантактнай групы аб стварэньні кансультатыўнай рады ў складзе палітычнай падгрупы ТГК пасьля кансультацыяў з прадстаўнікамі АБСЭ, Францускай Рэспублікі і Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччына ў пытаньнях рэалізацыі пагадненьняў, дасягнутых падчас саміту ў нармандзкім фармаце».