Цана нафты на сусьветных рынках шукае пункт раўнавагі пасьля таго, як 9 сакавіка абвалілася адразу на 30%. Тады цэны на нафту Brent зьнізіліся з 46 даляраў за барэль да 32.
11 сакавіка нафта вярнула частку панядзелкавых стратаў і цяпер складае амаль 38 даляраў за барэль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветныя біржы перажылі найгоршы дзень з 2008 годуЭкспэрты лічаць, што падзеньне цэнаў на нафту прывядзе да падзеньня фондавых курсаў нафтавых кампаній і дасьць штуршок сусьветнай эканоміцы, якая знаходзіцца пад ціскам з прычыны распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі.
У сваю чаргу стабілізацыя попыту можа аказаць станоўчы ўплыў на цэны на нафту, вярнуўшы іх на больш устойлівы ўзровень у памеры 40 даляраў за барэль цягам ужо некалькіх месяцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветныя цэны на нафту абрынуліся на 30%. Гэта самае рэзкае падзеньне з 1991 годуНафтавы каляпс выкліканы правалам перамоваў нафтавага картэля OPEC і яго партнэраў. У выніку пачалася «цэнавая вайна» паміж найбуйнейшымі ўдзельнікамі пагадненьня, перадусім Расеяй і Саудаўскай Арабіяй.