Каранавірус выявілі ў міністаркі здароўя Вялікай Брытаніі

Надзін Дорыс

Міністарка аховы здароўя і дэпутат парлямэнта Вялікай Брытаніі Надзін Дорыс паведаміла, што станоўчы тэст на наяўнасьць каранавіруса COVID-2019.

Па словах 62-гадовай Дорыс, яна выконвае ўсе рэкамэндацыі лекараў і самастойна ізалявалася дома.

У той жа час яна хвалюецца за сваю 84-гадовую маці, якая жыве разам зь ёю. Акрамя таго, невядома, колькі сустрэчаў было ў кансэрватаркі, перш чым у яе выявілі вірус. Органы аховы здароўя ўжо пачалі правяраць усіх, з кім мела кантакты міністарка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Афіцыйна ў Паўночнай Карэі каранавірусу няма. Але крыніцы сьведчаць іншае

Па апошніх дадзеных, у Вялікай Брытаніі ад COVID-19 памерлі 6 чалавек. Таксама там налічылі 382 выпадкі заражэньня каранавірусам.