Дэпутат ад партыі «Единая Россия» Валянціна Церашкова прапанавала ўнесьці ў законапраект пра зьмены ў расейскую Канстытуцыю папраўку пра абнуленьне прэзыдэнцкіх тэрмінаў.
Паводле Церашковай, неабходна ці ўвогуле прыбраць абмежаваньні, ці, «калі гэтага запатрабуе сытуацыя і гэтага захочуць людзі, закласьці ў законе магчымасьць для дзейнага прэзыдэнта зноў абірацца на гэтую пасаду».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэжысэр антыпуцінскага фільму: Беларусь сама шмат робіць, каб стаць РасеяйСьпікер Дзяржаўнай думы Расеі Вячаслаў Валодзін заявіў, што гэтую прапанову трэба абмеркаваць зь лідэрамі думскіх фракцый, а таксама даведацца, што думае з гэтай нагоды прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. Пасьля гэтага ў пасяджэньні абвясьцілі перапынак.
Кіраўнік фракцыі «Единая Россия» Сяргей Нявераў ужо заявіў пра гатоўнасьць падтрымаць папраўку. Фракцыя Камуністычнай партыі заявіла, што будзе супраць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Лукашэнку меркавалі зрабіць пераемнікам ЕльцынаДзейная рэдакцыя Канстытуцыі прадугледжвае забарона аднаму чалавеку займаць прэзыдэнцкае крэсла больш за два тэрміны запар. Уладзімір Пуцін у 2018 годзе быў абраны другі раз запар (чацвёрты — усяго), яго паўнамоцтвы павінны скончыцца ў 2024 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін ня хоча ўзначальваць Дзяржаўную раду пасьля сыходу з пасады прэзыдэнта