У галоўнай мячэці Кіргізстану Імама Сарахсі, што ў Бішкеку, муфтыі правялі абрад ахвярапрынашэньня, каб спыніць распаўсюд каранавірусу.
«Муфтый у сваім выступе адзначыў, што нашыя продкі праводзілі абрад ахвярапрынашэньня для таго, каб няшчасьці абыходзілі нас бокам, а хворыя ачуньвалі. Ён прачытаў малітву і пажадаў здароўя народу, адзінства і сьвету ў дзяржаве», — гаворыцца ў паведамленьні Духоўнага кіраўніцтва мусульман Кіргізстану.
Падчас абраду зарэзалі дваіх цялят, а мяса раздалі людзям, якія жывуць у нястачы. У цырымоніі ўдзельнічалі муфтый, старэйшыны і мясцовыя жыхары. Такі ж абрад правядуць і ў іншых рэгіёнах краіны.
З 27 лютага з прычыны каранавірусу часова забаронены ўезд пілігрымаў у Мэку і Мэдыну, сьвятыя для мусульманаў месцы.