Крыптавалюты абваліліся на 10% за дзень

Ілюстрацыйнае фота

Курсы асноўных крыптавалютаў цягам 8 сакавіка абваліліся на 9,5–15%. Раніцай 9 сакавіка цэны пачалі стабілізоўвацца.

За апошнія 24 гадзіны, паводле агрэгатараў курсаў, зьмены такія:

  • Bitcoin: –9,43% вартасьці ў далярах, 7926 даляраў за адзінку.
  • Ethereum: –10,68%, $205,74.
  • XRP: –9.84%, $0.209859.
  • Bitcoin Cash: –14.01%, $275.61.
  • Tether: +0,2%, $1,0.
  • Bitcoin SV: –13.21%, $198.62.
  • Litecoin: –15.01%, $50.11.
  • EOS: –13.52%, $3.12.
  • Binance Coin: –12.09%, $17.14.
  • Tezos: –11.80%, $2.53.

Падзеньне на ўзровень канца студзеня зьвязваюць з падзеньнем глябальных фінансавых рынкаў і абвалам цэнаў на нафту. Акрамя таго, падзеньне выкліканае і чаканьнем таго, што вылічальныя магутнасьці (якія забясьпечваюць дзейнасьць віртуальных валютаў) маюць дасягнуць новага рэкорду ў цане ў найбліжэйшы час, а старое абсталяваньне для майнінгу («здабычы» крыптавалютаў у абмен на апрацоўку транзакцыяў) мае страціць эфэктыўнасьць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пакараць Расею». Што стаіць за абвалам нафтавых цэнаў