У Эўразійскім эканамічным саюзе ёсьць пэўная «недасказанасьць і разрыў паміж палітычнымі рашэньнямі на вышэйшым узроўні і практычнымі справамі».
Гэтак заявіў старшыня Калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясьніковіч на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Расеі Міхаілам Мішусьціным, перадае БелТА.
«Я хацеў бы адзначыць, што ёсьць дастаткова шмат вузлавых момантаў, якія патрабуюць вырашэньня, каб інтэграцыя сапраўды паглыблялася. Таму што існуе пэўны разрыў паміж высокім узроўнем палітычных рашэньняў, прынятых кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў, і практычнымі справамі», — адзначыў Міхаіл Мясьніковіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі дагэтуль няма пагадненьняў з буйнымі расейскімі пастаўшчыкамі нафты, перамовы працягваюццаПаводле ягоных словаў, гэты разрыў камісія спрабуе ліквідаваць з дапамогай мэханізмаў, закладзеных у праект стратэгічных напрамкаў разьвіцьця Эўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 году.
«Каштоўнасьць гэтага дакумэнта палягае ў тым, што там закладзеныя нормы прамога дзеяньня, — патлумачыў чыноўнік. — Гэта значыць, менш дэкляратыўнасьці, менш чарговых пафасных заяваў, а непасрэдна прапануецца адрасная скіраванасць далейшых дзеяньняў. Мы цяпер пагружаныя ў тое, каб 10 красавіка на Міжурадавай радзе далажыць пра гатоўнасьць дакумэнта».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Самі вінаватыя». Што Лукашэнка сказаў аб праблемах з пастаўкамі нафтыПры гэтым Міхаіл Мясніковіч прызнаў, што застаюцца пэўныя няўзгодненыя пазыцыі ў праекце стратэгіі паміж асобнымі суб’ектамі ЭАЭС. Так, Масква і Менск ужо працяглы час ня могуць дамовіцца адносна цаны на нафту для Беларусі. У адсутнасьць кантрактаў церпіць перадусім беларуская эканоміка, моцна завязаная на прыбыткі ад экспарту нафтапрадуктаў.
Аляксандар Лукашэнка распарадзіўся, каб у будучым расейская сыравіна складала прыкладна траціну ад агульнага аб’ёму імпарту, а астатнюю частку трэба закрываць за кошт дывэрсіфікацыі нафтавых паставак.
Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Што здарылася
- 1 студзеня 2020 году Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь, але расейская нафта працягвае паступаць транзытам празь Беларусь у Эўропу.
- Беларусь і Расея дагэтуль не дамовіліся пра пастаўкі нафты ў 2020 годзе, хоць Лукашэнка і Пуцін вялі перамовы 30 і 31 сьнежня.
- Прыняты толькі «індыкатыўны балянс»: Расея можа паставіць 24 млн тонаў нафты на год. У 2019-м столькі і паставілі: 18 млн т пайшлі на перапрацоўку, яшчэ 6 млн т на «перамытненьне». Паводле эканаміста Яраслава Раманчука, Беларусі на ўласныя патрэбы хапае 6–7 млн тонаў — астатняе ішло на нафтапрадукты для экспарту або на «перамытненьне».
- 31 сьнежня 2019 году Лукашэнка даручыў завозіць нафту з партоў Балтыі і залучыць альтэрнатыўныя пастаўкі праз магістральны нафтаправод «Дружба».
- Пакуль Мазырскі НПЗ пачаў атрымліваць нафту толькі ад кампаніі расейскага алігарха Гуцэрыева — чакаецца пастаўка ўсяго 750 тысячаў тонаў.
- Беларусь дамовілася пра імпарт 80 тонаў нарвэскай нафты Johan Sverdrup з пастаўкай у літоўскі порт Клайпеда. У Беларусі чакаюць пачатку разгрузкі ўвечары 22 студзеня. Перавалка і транспарт да НПЗ чыгункай будуць каштаваць больш за 20 даляраў за тону.
- Гатоўнасьць транспартаваць нафту ў Беларусь на пастаяннай аснове ўжо выказалі суседнія Латвія (магчымыя аб’ёмы не абвяшчаліся) і Літва (да 3 млн тонаў на год). Пры чым Літва гатовая дастаўляць і газ. Па стане на 21 студзеня «Белнафтахім» мае «практычна гатовыя кантракты» на альтэрнатыўныя пастаўкі.
- Беларускія НПЗ у першай палове студзеня працавалі на леташніх запасах, аб’ёму якіх хапала прыкладна на 20 дзён працы. Экспарт нафтапрадуктаў Беларусь часова прыпыняла ад 1 студзеня, аднавіла ад 21-га.
- Паводле неафіцыйных зьвестак «Інтэрфаксу», Беларусь прапанавала рэалізаваць варыянт разавай пастаўкі нафты з рэсурсаў незалежных пастаўшчыкоў з мэтай павелічэньня запасаў сыравіны на НПЗ на час правядзеньня перамоваў.
- Публічна ж Лукашэнка 21 студзеня паставіў задачу зьнізіць пастаўкі нафты з Расеі да 30-40% ад неабходных аб’ёмаў: «працэнтаў 30 мы павінны з Балтыкі завозіць і працэнтаў 30 праз Украіну». Пастаўкі з Казахстану, заявіў ён, заблякавала Расея.
- Менск і Масква дасюль не ўзгаднілі кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр. У беларускі бюджэт-2020 закладзеныя страты ў памеры 951 млн рублёў.
- Расея дагэтуль не кампэнсавала Беларусі страты за пастаўкі бруднай нафты ў красавіку 2019 году — толькі 20 студзеня 2020-га дамовіліся пра падыходы і мэтодыку кампэнсацыі.
Беларусь — адзіная краіна ў сьвеце, якая багацее на суседзкай нафце, — эканаміст
Усё пачалося з Пуціна. Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі
Ці ўратуе Беларусь эўрапейская нафта? Разьбіраемся з экспэртамі