Крытыка прагучала на пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН.
ЗША, Брытанія і Эстонія абвінавацілі расейскую вайсковую выведку (ГРУ) у масавых кібэратаках супраць грузінскіх урадавых сайтаў і мэдыя з мэтай «пасеяць разлад і парушыць жыцьцё звычайных грузінаў».
Тры краіны 5 сакавіка заявілі ў Радзе Бясьпекі ААН, што кібэратакі «зьяўляюцца часткай шматгадовай расейскай кампаніі варожай і дэстабілізацыйнай дзейнасьці супраць Грузіі і часткай больш шырокай схемы злачыннай дзейнасьці».
Заўвагі прагучалі пасьля таго, як амбасадар Грузіі напісаў у лютым у Раду Бясьпекі ААН пра маштабную атаку ў кастрычніку.
20 лютага ЗША і Вялікая Брытанія публічна далучыліся да Грузіі, абвінаваціўшы Расею ў зладжанай кібэратацы, якая блякавала тысячы грузінскіх сайтаў і сарвала тэлевізійныя трансьляцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грузія і Вялікабрытанія абвінавацілі расейскае ГРУ у маштабнай кібэратацы28 кастрычніка былі збоі больш як 2000 дзяржаўных, прыватных і мэдыясайтаў, а таксама дзьвюх прыватных тэлевізійных станцый — Imedi і Maestro. У лік сайтаў-цэляў уваходзілі офіс прэзыдэнта і мясцовыя муніцыпальныя упраўленьні.
У той час у Вашынгтоне і Лёндане ў асобных заявах адзначалася, што тэракты былі ўчыненыя вайсковым выведніцкім агенцтвам ГРУ Расеі, вядомым як падразьдзяленьне 74455 і Sandworm.
Sandworm вядомы як асобная група хакераў у ГРУ, і экспэрты ў бясьпецы зьвязваюць яе з такімі кібэр-парушэньнямі, як крадзеж 9 гігабайтаў электронных лістоў падчас прэзыдэнцкай кампаніі Францыі Эмануэля Макрона, аналягічнай кампаніі супраць Дэмакратычнага нацыянальнага камітэту ў ЗША ў 2016 годзе, а таксама шкоднае праграмнае забесьпячэньне, якое пашкодзіла энэргасыстэме Ўкраіны ў 2015 годзе і распаўсюдзілася па ўсім сьвеце.
У ААН 5 сакавіка пасол Эстоніі Свэн Юргенсан прачытаў заяву, стоячы з брытанскай пасланьніцай Карэн Пірс і выканаўцай абавязкаў намесьніка амбасадара ЗША Чэрыт Норман Шале, заявіўшы, што напады дэманструюць «працяг схемы неабдуманых... кібэратак супраць шэрагу краін» ГРУ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Служба бясьпекі Чэхіі раскрыла сетку расейскіх хакераў«Гэтыя дзеяньні відавочна супярэчаць спробам Расеі сьцьвярджаць, што яна зьяўляецца адзіным адказным гульцом у кібэрпрасторы», — гаворыцца ў іх заяве. «Безадказнасьць у кібэрпрасторы шкодзіць усім нам».
Міністэрства замежных спраў Расеі адхіліла абвінавачаньні як «неабгрунтаваныя і палітычна абумоўленыя».
Яно сказала, што абвінавачаньні адлюстроўваюць намаганьні Грузіі ў «дэманізацыі» Расеі і што яны будуць пагаршаць адносіны паміж краінамі.
Расея мае складаныя стасункі са сваёй паўднёвай суседкай, якая імкнецца далучыцца да заходніх арганізацый, у тым ліку да Эўрапейскага зьвязу і NATO, скіраваных супраць Масквы.
Расея вяла пяцідзённую вайну з Грузіяй у 2008 годзе, пасьля чаго Расея прызнала прэтэнзіі на незалежнасьць двух самаабвешчаных рэгіёнаў, Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, якія складаюць 20 % яе тэрыторыі. Расея — адна з нешматлікіх краін, якая прызнае незалежнасьць гэтых рэгіёнаў.