Праваабарончая ініцыятыўная група «Идентичность и право» апублікавала адкрыты ліст папу Францішку, каб зьвярнуць увагу, што ў Беларусі ад імя каталіцкай царквы заклікаюць забараніць прапаганду і публічнасьць гомасэксуальнасьці.
Што адбылося?
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заявіў 6 лютага, што каталікі, праваслаўныя і пратэстанты сабралі 55 тысяч подпісаў пад пэтыцыяй «супраць ЛГБТ-прапаганды сярод дзяцей і моладзі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «55 тысяч чалавек ня хочуць, каб я была ў гэтай краіне». Бацькі і дзеці ЛГБТШто ў адкрытым лісьце?
- Папу папрасілі заўважыць, што ў Беларусі ад імя каталіцкай царквы заклікаюць забараніць прапаганду і публічнасьць гомасэксуальнасьці.
- Папу Францішка папрасілі публічна выказацца пра збор подпісаў «супраць ЛГБТ-людзей».
- Зьвярнуцца да Кандрусевіча з просьбай не перасьледаваць гомасэксуалаў.