Расейскі дырыгент Уладзімір Сьпівакоў рэкамендуе для прафіляктыкі каранавірусу ды іншых інфэкцыйных захворваньняў слухаць музыку Моцарта ды італьянскую опэру.
«Калі Моцарт каровам дапамагае, то чалавеку тым больш дапаможа», — пажартаваў ён на прэс-канфэрэнцыі ў Менску, адказваючы на пытаньне агенцтва «Інтэрфакс» пра тое, ці можа клясычная музыка павысіць імунітэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветная арганізацыя здароўя павысіла рызыку распаўсюду каранавірусу ў сьвецеНа ягоную думку, для «прафіляктыкі» таксама добра падыходзяць італьянская опэрная клясыка, а вось, напрыклад, музыка Вагнэра не рэкамэндуецца.
«Дакладна ня ён. Нядаўна вымушаны быў адмовіцца ад прапановы дырыгаваць Вагнэра. Я не адчуваю магчымасьці наблізіцца да ягонага генія», — працягнуў Сьпівакоў.
Ён патлумачыў, што фізычны ўплыў на чалавечы арганізм зьвязаны зь сілай гукавой вібрацыі.
«Гук — гэта фізычная зьява. Чым чысьцейшы тон, тым большы абэртон — ёсьць магчымасьць пасылу гуку далей», — удакладніў музыка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус: страхі сапраўдныя і ўяўныяУладзімір Сьпівакоў будзе выступаць у Беларусі 3-6 сакавіка ў рамках міжнароднага фэстывалю свайго імя, які ладзіцца раз на два гады на пляцоўках Менску.
«Выдатна, што ёсьць гэтая традыцыя. Не разумеюць, чым лячыць каранавірус. Лячыць трэба мастацтвам», — падсумаваў Сьпівакоў.