У Беларусі сёлета не было зімы. Сэзон 2019–2020 году стаў найцяплейшым за ўсю гісторыю назіраньняў клімату ў краіне, калі сярэдняя тэмпэратура паветра была больш як на 5 градусаў вышэйшай за норму.
У новым праекце «Горача» Свабода паказвае, якія зьмены адбываюцца ў краіне празь цёплае надвор’е.
Першы выпуск (глядзіце відэа) прысьвечаны найцяплейшай за апошнія 140 гадоў зіме. За ўвесь час назіраньняў за кліматам у Беларусі ад 1881 году такой цёплай зімовай пары не здаралася. Зьмены клімату адчулі на фабрыцы валёнкаў у Сьмілавічах, адчулі беларускія лыжнікі і біятляністы. Пра тое, як цёплая зіма ўплывае на жыцьцё людзей, чыя праца залежыць ад сьнегу і марозу, мы апавядаем у першым выпуску праекту «Горача».
Што яшчэ мы пакажам
У наступных выпусках раскажам, як фэрмэры зарабляюць на новым клімаце, а пэўныя традыцыйныя вытворчасьці апынуліся пад пагрозай зьнікненьня; якія нязвыклыя жывёлы зьяўляюцца ў Беларусі, а якія віды неўзабаве давядзецца выключаць з даведнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кліматычная зіма так і не прыйшла ў Беларусь. За мінулыя тры месяцы 29 дзён былі рэкордна цёплымі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ў Беларусі не было зімы. Тлумачэньне навукоўцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Суцэльная каша». Біятляністы пра трасу ў Раўбічах, дзе праходзіць чэмпіянат Эўропы