Сэнатарка ад Дэмакратычнай партыі Эмі Клобушар выйшла з прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША і падтрымала былога віцэ-прэзыдэнта Джо Байдэна, паведамляе Бі-бі-сі.
Раней сваю кандыдатуру з праймэрыз Дэмакратычнай партыі зьняў былы мэр Піт Бутыджэдж пасьля таго, як на праймэрыз у Паўднёвай Караліне Байдэн перамог зь вялікім адрывам. Як паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на дарадцу кампаніі Бутыджэджа, ён таксама падтрымае былога віцэ-прэзыдэнта.
За час ранейшых праймэрыз Бутыджэдж атрымаў 26 галасоў дэлегатаў у штаце Аёва. Акрамя яго, галасы дэлегатаў здабылі ў іншых штатах дэмакратычны сацыяліст Бэрні Сандэрс (60 дэлегатаў) і цэнтрыст Джо Байдэн (54), а таксама сэнатаркі Элізабэт Уорэн і Эмі Клобушар (8 і 7 адпаведна).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто хоча выйсьці на двубой з Трампам. Партрэты