Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джо Байдэн перамог на праймэрыз у Паўднёвай Караліне


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Былы віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн атрымаў перамогу на праймэрыз Дэмакратычнай партыі ў Паўднёвай Караліне, якія прайшлі 29 лютага. Паводле папярэдніх зьвестак, ён атрымаў крыху менш за 50 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў, наступны за ім сэнатар Бэрні Сандэрс атрымаў каля 20 працэнтаў галасоў.

Першая перамога Джо Байдэна на праймэрыз значна умацоўвае яго пазыцыю ў барацьбе за намінацыю як прэзыдэнцкага кандыдата ад Дэмакратычнай партыі. У праймэрыз, якія адбыліся раней у трох штатах, яго апярэджваў Бэрні Сандэрс, які, паводле апытаньняў грамадзкай думкі, у апошнія тыдні стаў фаварытам дэмакратаў. Яго цяпер падтрымлівае ў сярэднім 30 працэнтаў апытаных, Байдэна — 20 працэнтаў.

У гонцы сярод дэмакратаў застаюцца сем кандыдатаў — незвычайна вялікі лік для гэтай фазы кампаніі.

3 сакавіка праймэрыз пройдуць у чатырнаццаці штатах, у тым ліку такіх буйных, як Тэхас і Каліфорнія. У іх упершыню возьме ўдзел былы мэр Нью-Ёрку Майкл Блумбэрг. У некаторых штатах яго рэйтынгі вышэйшыя за рэйтынгі Байдэна. У агульнанацыянальных апытаньнях ён займае трэцяе месца, адстаючы ад Байдэна толькі на два пункты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG