Пасьля вывучэньня старшынём Савету Рэспублікі Натальляй Качанавай пытаньня забудовы кампаніі «Датч стар» і захаваньня Грушаўскага сквэра, за які змагаліся мясцовыя жыхары і заступіўся Лукашэнка, прынятае выніковае рашэньне.
Як распавёў Tut.by намесьнік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёну Ўладзімер Танкевіч, вырашана, што забудоўнік ня будзе ўваходзіць у сквэр і пабудуе на пустцы каля сквэру толькі дзьве сэкцыі жылога дома замест першапачаткова заплянаваных пяці. Межы сквэра застануцца ранейшымі — 2,16 га.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Высяканьне дрэваў у Грушаўскім сквэры прыпынена — актывістыАстатнія часткі шматпавярховіка ўзьвядуць у іншым месцы. У Менгарвыканкаму ёсьць даручэньне знайсьці месца ў горадзе для забудоўніка, дзе б ён мог дабудаваць свае тры сэкцыі. Пад даручэньне будзе прымацца новае рашэньне, якое дазваляе выкананьне работ. Працы на аб’екце ніхто не забараняў, будаўнікі ўвесь гэты час працавалі над дзьвюма сэкцыямі.
Сацыяльная нагрузка ў выглядзе дзіцячага садка ў гэтым раёне ў «Датч стар» застанецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску паабяцалі «індывідуальны падыход да кожнага дрэва» перад зрэзамНа падставе чаго «Датч стар» выдзелілі ўчастак для будаўніцтва (аўкцыёну, інвэстыцыйнай дамовы ці заявы ад забудоўніка), намесьнік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёну Ўладзімер Танкевіч камэнтаваць адмовіўся. Афіцыйныя дакумэнты па гэтым пытаньні мясцовыя жыхары яшчэ не атрымалі.
У 2017 годзе забудоўніку «Датч Стар» атрымаў дазвол на ўзьвядзеньне яшчэ дзьвюх сэкцый жылых комплексаў «Гранд Хаўс». Для гэтага адвялі тэрыторыю, дзе раней стаялі баракі, а таксама зялёную зону, якая прымыкае да сквэру. Мясцовыя жыхары выступілі супраць высяканьня дрэваў у месцы для адпачынку і прагулак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заступіўся за Грушаўскі сквэр пасьля пратэсту менчукоў18 лютага старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава расказала, што паведаміла пра сытуацыю вакол сквэру Аляксандру Лукашэнку — «і ён прыняў рашэньне, што Грушаўскі сквэр павінен быць захаваны».