Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган 28 лютага ў тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным заявіў, што пасьля гібелі 33 турэцкіх вайскоўцаў у выніку авіяўдару ў сырыйскай правінцыі Ідліб Турэччына мае права наносіць ўдары па вайскоўцах арміі Башара Асада і сырыйскіх вайсковых аб’ектах.
Пра гэта сказаў прадстаўнік Эрдагана. Паводле яго, Пуцін і Эрдаган дамовіліся сустрэцца неўзабаве, аднак месца і час сустрэчы не называюцца.
У паведамленьні Крамля аб тэлефоннай размове гаворыцца пра неабходнасьць «прааналізаваць магчымасьць правядзеньня неўзабаве сустрэчы на найвышэйшым узроўні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турэччына «адчыніла браму» мігрантам у Эўропу?Рада Бясьпекі ААН правядзе 28 лютага адкрытае пасяджэньне, на якім абмяркуе абвастрэньне сытуацыі ў правінцыі Ідліб.
Тым часам амбасадары краін-чальцоў NATO выказалі салідарнасьць з Турэччынай пасьля падзеяў у правінцыі Ідліб.
«Мы заклікаем Расею і сырыйскі рэжым спыніць наступальныя апэрацыі і інтэнсіўныя паветраныя ўдары, — сказаў генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг пасля нарады амбасадараў у Брусэлі.
У выніку атакі сілаў прэзыдэнта Сырыі Башара Асада на паўночным захадзе краіны 27 лютага загінулі сама меней 33 турэцкія салдаты, 36 атрымалі раненьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баі ў Ідлібе: звыш 30 турэцкіх вайскоўцаў загінулі ад удараў сілаў АсадаМіністэрства абароны Расеі раней сьцьвярджала, што Турэччына не паведамляла пра разьмяшчэньне сваіх вайскоўцаў. Адначасова ў міністэрстве абароны падкрэсьлілі, што паветрана-касьмічныя сілы Расеі ў гэтым рэгіёне не ўжываліся.
Турцыя ж сьцьвярджае, што Расея была загадзя паінфармаваная пра месцы дысьлякацыі турэцкіх вайскоўцаў, аднак па іх усё роўна быў нанесены авіяўдар. Як заявіў міністар абароны Турцыі, у момант удару паблізу ад турэцкіх пазыцыяў не знаходзіліся ніякія ўзброеныя групы сырыйскай апазыцыі.
Адказнасьць за ўдар Анкара ускладае на войскі Асада. У адказ на гібель сваіх вайскоўцаў Турэччына нанесла ўдары па сілах Асада ў Сырыі.