У Брусэлі заснавалася Эўрапейская фэдэрацыя кібэрспорту. У лік 23 краін-заснавальніц увайшла і Беларусь.
Першым кіраўніком фэдэрацыі быў выбраны Ганс Ягнаў зь Нямеччыны, ягонымі намесьнікамі сталі прадстаўнікі Славаччыны, Ізраілю, Турэччыны і Расеі.
«Стварэньне Эўрапейскай фэдэрацыі кібэрспорту выведзе кібэрспорт на зусім новы ўзровень, — сказаў Ганс Ягнаў. — Гэта дасьць гульцам, камандам і нацыянальным асацыяцыям той голас, які ім неабходны для выбару вэктару разьвіцьця. Кібэрспорт — будучыня спорту, таму гульцы таксама павінны мець голас у будучых дэбатах».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кібэрспорт афіцыйна прызналі відам спорту ў КазахстанеКібэрспорт (кампутарны спорт або электронны спорт) — каманднае або індывідуальнае спаборніцтва на аснове відэагульняў. Спаборніцтвы наагул праводзяцца ў спэцыяльных месцах, дзе публіка можа назіраць за гульцамі, якія сядзяць за кампутарамі, а паядынак можна глядзець на вялікім экране, куды трансьлююцца выявы з экранаў гульцоў.