У Нідэрляндах зафіксавалі першы выпадак новай каранавіруснай інфэкцыі. Пра гэта 27 лютага заявіў міністар здароўя Бруна Брайс.
Нядаўна 50-гадовы мужчына з Тылбургу наведаў італьянскі рэгіён Лямбардыя.
Цяпер экспэрты высьвятляюць, з кім кантактаваў пацыент, перш чым пачалі праяўляцца сымптомы.
2019-nCov (COVID-19) належыць да вялікай групы каранавірусаў. У некаторых выпадках ход хваробы мяккі, часам — з сымптомамі прастуды й грыпу, у прыватнасьці з гарачкай і кашлем, у больш цяжкіх выпадках разьвіваецца дыхавіца. COVID-19 можа перарасьці ў пнэўманію, якая можа стаць сьмяротнай. Аднак большасьць пацыентаў ачуньваюць.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ