У 2016 годзе Расея ня трапіла ў склад Рады правоў чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў на 2017–2019 гады пасьля таго, як праваабаронцы правялі кампанію супраць яе выбраньня за бамбаваньне Сырыі.
На паседжаньні Рады 25 лютага ў Жэнэве, расказвае «Голас Амэрыкі», міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў раскрытыкаваў «двайныя стандарты» Рады правоў чалавека, якія ўжываюцца нібыта на карысьць заходніх дэмакратычных каштоўнасьцяў.
Тыя каштоўнасьці, адзначыў ён, «вынайдзеныя Захадам у аднабаковым парадку», «вельмі сумнеўныя» і прыводзяць да «ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы» тых краінаў, якія іх не падзяляюць, і нават да «спробы зьмены няўгодных урадаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лаўроў заклікаў Эўразьвяз гандляваць з Расеяй без «абсурднай увязкі» з Украінай«Такая заганная практыка вядзе да нагнятаньня канфрантацыі, а ўрэшце звужае магчымасьці грамадзян рэалізоўваць свае законныя правы, — казаў Лаўроў. — Надзейнае забесьпячэньне правоў і свабодаў несумяшчальнае з двайнымі стандартамі. Ня можа не выклікаць зьдзіўлення тая акалічнасьць, што некаторыя заходнія калегі, якія на словах выступаюць за дэмакратыю, сьвядома закрываюць вочы на абуральнае прыцясьненьне базавых правоў чалавека ва Ўкраіне».
Лаўроў ня стаў прыводзіць назвы краінаў, пра якія казаў. ЗША, Эўразьвяз і іншыя краіны ўвялі санкцыі ў дачыненьні да Расеі і крымскіх кампаніяў і чыноўнікаў пасьля таго, як Расея анэксавала ўкраінскім Крым і ажыцьцявіла ваеннае ўварваньне на Данбас з мэтай падтрымкі сэпаратысцкага паўстаньня на ўсходзе Украіны ў лютым 2014 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці будзе канфлікт паміж Расеяй і Турэччынай у Сырыі?Расейскі міністар таксама абурыўся тым, што заходнія дзяржавы падтрымліваюць і «апраўдваюць» баявыя дзеяньні, якія вядуць «радыкальныя» і «тэрарыстычныя групоўкі» ў Ідлібе на паўночным захадзе Сырыі, дапускаюць «замірэньні з бандытамі».
Напярэдадні ААН папярэдзіла аб магчымай гібелі сотняў тысяч мірных жыхароў Ідлібу ў выпадку, калі сырыйскія ўрадавыя войскі, якіх падтрымлівае Расея, ня спыняць «дывановыя» бамбаваньні мяцежнай правінцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША пашырылі санкцыі супраць Расеі, Іраку, Кітаю і Турэччыны