Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будзе канфлікт паміж Расеяй і Турэччынай у Сырыі?


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Ці могуць адносіны паміж Расеяй і Турэччынай перайсьці ў поўнамаштабны канфлікт з прычыны абвастрэньне сытуацыі на поўначы Сырыі?

BBC са спасылкай на агенцтва Блумбэрг паведамляе, што высакапастаўлены прадстаўнік Турцыі распавёў пра зварот Анкары да ЗША з просьбай разьмясьціць дзьве батарэі зэнітна-ракетных комплексаў Patriot на поўдні краіны.

На думку журналістаў, такія комплексы сапраўды спатрэбяцца Турэччыне для пачатка поўнамаштабнай наступальнай апэрацыі ў сырыйскай правінцыі Ідліб. Калі Турэччына хоча падтрымаць праціўнікаў Башара Асада ў Ідлібе, ёй неабходна ўздымаць у паветра зьнішчальнікі F-16, каб падтрымаць наземную апэрацыю. Калі гэта адбудзецца, то яны сустрэнуцца ня толькі са зьнішчальнікамі арміі Асада, але і з расейскімі баявымі самалётамі, мяркуюць у BBC.

Што гэта азначае?

Калі гэтая інфармацыя пацьвердзіцца, комплексы Patriot хутчэй за ўсё не дастануцца Турэччыне лёгка з прычыны таго, што Анкара ў 2019 годзе набыла расейскія сыстэмы ПВО С-400. Пасьля Вашынгтон пачаў скарачаць ваеннае супрацоўніцтва з краінай.

Паводле журналістаў, максымальнае, чаго можа дамагчыся цяпер прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган — гэта папрасіць у ЗША перакінуць батарэі Patriot, якія месьцяцца на амэрыканскіх базах у краіне, у турэцкі горада Хатай на мяжы з Сырыяй.

Уцекачы ў правінцыі Ідліб
Уцекачы ў правінцыі Ідліб

Чаму важная правінцыя Ідліб?

Правінцыя Ідліб — гэта апошняе месца, дзе засталіся паўстанцы і джыхадысты, якія спрабуюць зьвергнуць Башара Асада з 2011 года. Акрамя гэтага там сабралася і велізарная колькасьць бежанцаў — каля 3,5 мільёнаў чалавек.

Калі б Сырыі ўдалося пасьпяховае наступіць у Ідлібе, армія Асада кантралявала б важныя дарогі М4 і М5, якія складаюць аснову транспартнай сыстэмы краіны.

Турэччына лічыць Ідліб сваёй зонай уплыву. З прычыны праблемаў ва ўнутранай палітыцы Турэччыны (напрыклад, інфляцыя) ваенная апэрацыя выглядае для Эрдагада добрай магчымасьцю згуртаваць нацыю і павысіць рэйтынг кіруючай партыі.

«Апэрацыя ў Ідлібе — пытаньне часу», — заявіў Эрдаган на гэтым тыдні і падкрэсьліў, што гэта апошняе папярэджанне для Сырыі.

Ад авіяўдараў церпяць бальніцы, школы і лягеры для бежанцаў

Па дадзеных ААН, праз актывізацыю баявых дзеянняў у Ідлібе свае дамы пакінулі каля 900 тысяч мірных жыхароў. Сярод іх каля паўмільёна дзяцей. З 1 студзеня загінула 299 мірных жыхароў. Цяпер баявыя дзеяньні набліжаюцца да густанаселеных раёнаў Ідліба.

За апошні час ад авіяўдараў пацярпелі 10 бальніц і 19 школ, а таксама некаторыя лягеры для бежанцаў.

Што далей?

Спробы Расеі і Турэччыны вырашыць крызіс дыпляматычна пакуль не ўдаюцца. У МЗС Турэччыны паведамілі, што калі ў бліжэйшыя дні дыпляматам ня ўдасца дамагчыся ўрэгуляваньня ідлібскага крызісу, магчымая асабістая сустрэча Пуціна і Эрдагана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG