Падзеі 26 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
26 лютага 1918 году нарадзіўся Пётра Машэраў, першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі. Паводле розных сацыялягічных апытаньняў, ён самы вядомы і папулярны гістарычны дзяяч Беларусі. Той пэрыяд 1960–1970-х гадоў, які ўвайшоў у гістарычную памяць савецкіх людзей як эпоха Брэжнева, у беларусаў лічыцца эпохай Машэрава.
Your browser doesn’t support HTML5
Пётар Машэраў — сівая легенда беларускай сьвядомасьці
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найбяднейшы рэгіён, адкуль паходзіць самы папулярны палітык Беларусі ХХ стагодзьдзяТаксама ў гэты дзень
1932 — у Менску пачала выдавацца газэта «Літаратура і мастацтва».
1956 — у Беластоку заснавалі Беларускае грамадзка-культурнае таварыства ў Польшчы.
1990 — з тэрыторыі Чэхаславаччыны пачаўся вывад савецкіх войскаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1802 — Віктор Гюго, францускі пісьменьнік.
1929 — Георгі Колас, беларускі літаратар.
1930 — Клёд Пірон, швайцарскі лінгвіст, псыхоляг, прапагандыст мовы эспэранта.
У памяці
1943 — памёр Канстанцін Алексютовіч, беларускі балетмайстар.