Зьезд Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ заклікаў стварыць рух за выбары без Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта гаворыцца ў звароце партыі па выніках 13-га зьезду.
Галоўнай прычынай адсутнасьці зьмены ўлады ў Беларусі партыя Зянона Пазьняка называе параліч інстытуту выбараў, які адбыўся ў 1996 годзе. Падзеі 24-гадовай даўніны КХП БНФ называе «дзяржаўным пераваротам», у выніку якога сыстэма падпарадкавалася абсалютнай уладзе адной асобы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты ад беларускай апазыцыі пазмагаюцца шэсьць чалавекУ звароце гаворыцца, што законныя мэтады зьмены ўлады ліквідаваныя.
«Грамадзтва, практычна, адхілена ад назіраньня за падлікам галасоў, за складаньнем пратаколаў галасаваньня і складаньнем сьпісаў выбаршчыкаў. У час выбараў рэжым арганізуе прымусовае галасаваньне і прымусовы, пад страхам рэпрэсій, загон людзей на папярэдняе галасаваньне, якое доўжыцца пяць дзён і непадкантрольнае грамадзкасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія праймэрыз: Эротыка замест палітыкіКХП-БНФ лічыць, што вырашэньне гэтай праблемы магчымае праз грамадзкі ціск на ўлады, які гарантуе канстытуцыя. Партыя заклікае да «законнага і справядлівага змаганьня».
Патрабаваньні руху за дэмакратычныя законныя выбары наступныя:
- Няўдзел А. Лукашэнкі ў прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году. Згодна закона з 2004 году ён ня мае права выстаўляць сваю кандыдатуру на выбарах прэзыдэнта.
- Зьмена ўсяго складу Цэнтральнай выбарчай камісіі.
- Адмена папярэдняга галасаваньня.
Партыя Пазьняка прапауе ствараць суполкі руху па ўсёй Беларусі, якія потым аб’яднаюцца ў сыстэмны рух. Пачаткам руху КХП-БНФ лічыць публікацыю ў сеціве згаданага звароту.