Восем расейцаў эвакуяваныя Міністэрствам надзвычайных справаў Расеі з круізнага ляйнэра Diamond Princess, які стаяў на карантыне з-за ўспышкі каранавірусу ля берагоў Японіі.
У трох расейцаў знойдзены каранавірус COVID-19.
Эвакуяваныя дастаўлены ў Казань, паведаміла віцэ-прэм’ер Расеі Тацяна Голікава, якая кіруе апэратыўным штабам па барацьбе з COVID-19.
Астатнія з 24 расейскіх грамадзянаў, якія знаходзіліся на ляйнэры, адмовіліся ад пералёту.
Голікава распавяла, што эвакуяваныя расейцы цягам 14 дзён будуць знаходзіцца на карантыне ў Казані пад мэдыцынскім наглядам у спэцыялізаванай установе.
Ахоўваць інфэкцыйную бальніцу ў Казані, куды зьмясьцілі расейцаў, эвакуяваных з Diamond Princess, будуць байцы Расгвардыі, паведамляе tass.ru.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітайцаў пусьцяць у Беларусь пасьля абсьледаваньня і запаўненьня анкеты. У Расею ня пусьцяць зусімПасажыраў ляйнэра 19 лютага пачалі адпускаць на сушу. Вірус выявілі ў 621 пасажыра, усяго на борце было каля 3700 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кітай, змагайся!» Дазналіся, хто прыдумаў радок салідарнасьці на Нацыянальнай бібліятэцыДва чалавекі з круізнага ляйнэру Diamond Princess памерлі ад наступстваў COVID-19, паведамляла NHK. Памерлым, мужчыну і жанчыне, было за 80 гадоў.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ