Колькасьць хворых на каранавірусную інфэкцыю Covid-19 у Кітаі складае 75 тысяч 465 чалавек, паведамляе Нацыянальная камісія ў ахове здароўя.
На 21 лютага ў краіне зарэгістравана 889 новых выпадкаў заражэньня, за суткі памерлі 118 чалавек.
Агульная колькасьць памерлых складае 2236 чалавек, яшчэ 2109 выпісаныя са шпіталяў. За ўвесь час ад пачатку эпідэміі ў Кітаі паправіліся 18 тысяч 264 пацыенты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі на каранавірус праверылі паўмільёна чалавек. Заражаных нямаКітайскія ўлады паведамілі, што напярэдадні зафіксаваді мінімальную колькасьць заражаных за суткі, пачынаючы ад канца студзеня.
У астатнім сьвеце каранавірус дыягнаставаны больш чым у 1000 асобаў, пераважна ў Японіі. За межамі Кітая ад інфэкцыі загінулі 11 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Як быццам усе вымерлі». Беларускі музыка, які 15 гадоў жыве ў Кітаі, пра эпідэмію каранавірусуУ Беларусі ўсе грамадзяне Кітая, якія вяртаюцца на вучобу або працу, вымушаныя адбыць двухтыднёвы карантын пад назіраньнем мэдыкаў — пад гэтыя мэты пад Менскам пераабсталявалі некалькі ведамасных здраўніц. Заражаных каранавірусам у Беларусі ня выявілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі на каранавірус праверылі паўмільёна чалавек. Заражаных няма