Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі на каранавірус праверылі паўмільёна чалавек. Заражаных няма


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Санітарна-карантынны кантроль у Беларусі прайшлі 459 957 чалавек, COVID-19 у іх ня выявілі.

Міністар здароўя Беларусі Ўладзімір Каранік 20 лютага паведаміў, што ўва ўсіх 15 беларусаў, якія вярнуліся на радзіму з кітайскага гораду Ўхань, прыкметаў новага каранавірусу і хваробы COVID-19 ня выявілі, піша БелТА.

Каранік падзякаваў ад імя Мінздароўя ўсім ведамствам, якія дапамагалі даставіць беларусаў дамоў — перадусім урадам Расеі і Казахсану.

У Беларусі ні ў каго ня выявілі новы каранавірус.

Па стане на 19 лютага, паведаміў міністар, санітарна-карантынны кантроль прайшлі 459 957 чалавек, у ліку якіх 1053 чалавекі, якія апошнія два тыдні былі ў Кітаі, зь іх 782 — грамадзяне Кітаю. Лябараторныя дасьледаваньні праводзілі 1557 разоў.

Пад назіраньнем застаюцца 311 студэнтаў з Кітаю, якія вярнуліся ў Беларусь. Іх часова пасялілі ў санаторый «Брыгантына» і цэнтар рэабілітацыі «Загор’е».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG