Як паведамляе агенцтва БелаПАН, пра гэта Юры Караеў заявіў на пасяджэньні прэзыдыюму ўраду, прысьвечаным барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў.
Паводле міністра, летась прававахоўныя органы выявілі 4,5 тысячы злачынстваў, зьвязаных з наркотыкамі. Ён падкрэсьліў, што колькасьць падобных злачынстваў штогод зьніжаецца, але аб'ёмы наркатычных сродкаў і псыхатропных рэчываў, якія канфіскоўваюцца, павялічваюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выжыць у калёніі». Гісторыя юнай магіляўчанкі, асуджанай за наркотыкіЛетась органы ўнутраных спраў, мытныя і памежныя службы сканфіскавалі больш за 1,5 тоны наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналягаў, спынена 29 каналаў наркатрафіку – паведаміў Караеў.
Ён адзначыў, што зараз у нелегальных пастаўках наркотыкаў пераважае «расейскі вэктар», аднак актывізавалася і дзейнасьць міжнародных злачынных груповак, арыентаваных на пастаўкі наркотыкаў, пераважна мараканскага гашышу, з краінаў ЭЗ на тэрыторыю Эўразійскага саюзу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямецкая паліцыя затрымала беларускага кіроўцу з 15 кг амфэтамінуПаводле міністра колькасьць няпоўнагадовых, уцягнутых ува ўжываньне і гандаль наркотыкамі, з кожным годам становіцца менш.
Кіраўнік МУС адзначыў, што ў мінулым годзе ў параўнаньні з 2018-м годам колькасьць перадазіровак наркотыкаў у няпоўнагадовых зьменшылася ў 2,8 разы, а ў параўнаньні з 2015-м годам – у 37 разоў.