Хто ў Эўропе найбяднейшы. Адной карцінкай

У 2018 адзін зь дзесяці занятых эўрапейцаў ад 18 і старэйшых жылі на мяжы беднасьці.

Паводле Eurostat, мяжа беднасьці вызначаецца як 60% ад агульнанацыянальнага мэдыяннага наяўнага даходу (пасьля сацыяльных выплат). Таму гэтая статыстыка часткова паказвае узровень няроўнасьці ў даходах унутры кожнай краіны. Каб прыняць ва ўвагу розьніцу ў коштах жыцьця ў розных краінах Эўразьвязу, гэты паказьнік вылічваецца з ужываньнем Стандартаў пакупніцкага парытэту (PPS).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі 21 мільён бедных. А колькі ў Беларусі?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бедных» стане больш? У Беларусі зьмянілі разьлік бюджэту пражытковага мінімуму