Аляксандар Лукашэнка зрабіў сымбалічны запуск абсталяваньня лініі па вытворчасьці сульфатнай беленай цэлюлёзы на камбінаце ў Сьветлагорску.
Новая вытворчасьць, на «сьмярдзючыя выкіды» зь якой наракаюць мясцовыя жыхары, стваралася апошнія некалькі гадоў з удзелам кітайскай кампаніі інжынірынгу САМСЕ. Аднак у супрацы ўзьніклі сур’ёзныя супярэчнасьці, што прывяло да скасаваньня кантракту. Завяршаць працу давялося сіламі беларускіх падрадных арганізацый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шпіёнскі скандал і «развод» з кітайцамі. Што ня так з заводам беленай цэлюлёзы ў СьветлагорскуПадчас сустрэчы з калектывам Сьветлагорскага ЦКК Лукашэнка заявіў, што Беларусь ня можа заставацца ў баку ад сусьветных экалягічных праблем, паведамляе БелТА.
«Цяпер усе жывуць экалягічнымі праблемамі, таму мы ня можам быць у баку, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Калі мне далажылі, што тут кепска пахне, разборкі былі жорсткія».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Санстанцыя не ідэнтыфікавала шэры парашок, якім засыпала вёску пад Сьветлагорскам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супраць якіх шкодных вытворчасьцяў пратэставалі беларусы і чаго дамагліся. МАПА