Аляксандар Лукашэнка зрабіў сымбалічны запуск абсталяваньня лініі па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлёзы на камбінаце ў Сьветлагорску, перадае БелТА.
Гэта тое прадпрыемства, на «сьмярдзючыя выкіды» зь якога наракаюць мясцовыя жыхары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ля кітайскага заводу пад Сьветлагорскам людзі сьпяць у масках. І гэта не ад каранавірусуНовая вытворчасьць стваралася апошнія некалькі гадоў з удзелам кітайскай кампаніі інжынірынгу САМСЕ. Аднак у супрацы ўзніклі сур’ёзныя супярэчнасьці, што прывяло да скасаваньня кантракту. Завяршаць працу давялося сіламі беларускіх падрадных арганізацый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шпіёнскі скандал і «развод» з кітайцамі. Што ня так з заводам беленай цэлюлёзы ў СьветлагорскуНягледзячы на незадаволенасьць сьветлагорцаў, Лукашэнку запэўнілі ў адсутнасці экалягічных прэтэнзій да новай вытворчасьці на базе цэлюлёзна-картоннага камбінату.
«Сьмярдзючага паху няма?» — пацікавіўся Аляксандар Лукашэнка ў чыноўнікаў.
На што старшыня канцэрну «Беллеспаперапрам» Юрый Назараў запэўніў, што праблемаў няма.
«Інакш мы не б падпісалі акт уводу прадпрыемства», — адказаў кіраўнік канцэрну, удакладніўшы, што ўведзены ў эксплюатацыю завод працуе і паступова выходзіць на праектную магутнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Для скандальнага цэлюлёзнага камбінату ў Сьветлагорску дагэтуль не распрацавалі мэтодыкі вымярэньня шкодных выкідаўЛукашэнка падкрэсьліў, што галоўная задача цяпер — атрыманьне большай даданай вартасьці прадукцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Калі мне сказалі, што ў Сьветлагорску кепска пахне, разборкі былі жорсткія»