Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін спрабаваў пераканаць Аляксандра Лукашэнку стварыць «звышдзяржаву» зь Беларусі і Расеі. Пра гэта піша амэрыканскае агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы ў Крамлі.
Паводле Bloomberg, паглынаньне Беларусі было галоўным плянам для Пуціна, каб захаваць уладу пасьля 2024 году, калі скончыцца тэрмін ягоных прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў. Пуцін беспасьпяхова спрабаваў ціснуць на Лукашэнку цягам месяца перад 15 студзеня, калі выступіў з пасланьнем Фэдэральнаму сходу і прапанаваў зьмяніць Канстытуцыю. Гэтыя зьмены былі ўжо плянам «Б», піша Bloomberg.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: The Washington Post: Пуцін нацэліўся на Беларусь. Захад можа дапамагчы яго стрымаць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чалы: Надзея на пазытыўнае рашэньне спрэчкі з Расеяй ужо зьнікла ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праект аншлюсу Беларусі быў блефам, саміт у Сочы гэта даказаў, — расейскі палітоляг Бялкоўскі