Кантрабандныя беларускія цыгарэты ў студзені 2020 году прадаваліся амаль ва ўсіх рэгіёнах Расеі. Да такой высновы прыйшла IT-кампанія «Эвотор», прааналізаваўшы зьвесткі з 600 тысяч онлайн-касаў у крамах нясеткавага раздробнага гандлю па ўсёй Расеі ў студзені 2020 году, паведамляе «РИА Новости».
«Усяго ў студзені гэтага году кантрабандныя цыгарэты прадаваліся ў 70 расейскіх рэгіёнах», — адзначылі ў кампаніі.
Паводле кампаніі, кожны пяты пачак цыгарэт у Смаленскай і Чалябінскай абласьцях у нясеткавай розьніцы быў нелегальна завезены зь Беларусі (22%). У рэспубліцы Дагестан — кожны дзясяты. Вялікую колькасьць беларускіх кантрабандных цыгарэт выявілі ў Валагодзкай (8%) і Іванаўскай (7%) абласьцях, Санкт-Пецярбургу (6%), Валгаградзкай вобласьці (5%).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь стала найбуйнейшай крыніцай нелегальнага тытуню ў РасеіАдзначаецца, што ў дасьледаваньні ўлічваліся толькі продажы брэндаў, якія не пастаўляюцца ў Расею легальна, — NZ, Minsk, FEST, Credo.
Як адзначае «Эвотор», сярэдняя цана кантрабандных цыгарэт амаль у два разы ніжэйшая за легальныя: 55 расейскіх рублёў (1,89 беларускага рубля) супраць 93 рублёў (3,19 беларускага рубля).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 85% цыгарэт, канфіскаваных літоўскай мытняй у 2019 годзе, — зь Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларус прапанаваў украінскаму памежніку 1000 даляраў за дапамогу ў арганізацыі кантрабанды цыгарэт. ВІДЭА