Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад дзяржаўнай тэлевізіі рабіць больш уласнага кантэнту, а ня браць расейскі. Свабода паглядзела, колькі беларускага кантэнту там робіцца цяпер.
Глядзець карцінку ў вялікім памеры можна тут
«Калі мне кажуць, што Маркаў (кіраўнік АНТ Марат Маркаў. — РС) сядзіць на плятформе ОРТ, я гэтага проста не разумею. Наша прастора, наша тэлевізія, наш тэлевізар, наш канал АНТ (і нядрэнны) — пара ўжо вырашыць галоўную праблему: гэта наша. А калі хто-небудзь хоча сюды прыйсьці — калі ласка, як мы туды. Плаціце грошы, спытайце дазволу, дайце свой тавар, прадукт, мы паглядзім — можа быць. Гэта вашы найпершы абавязак», — сказаў Аляксандар Лукашэнка на нарадзе з кіраўнікамі дзяржаўных СМІ. Ягоныя словы цытуе БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці адключыць Лукашэнка расейскія тэлеканалыГлядзім расклад перадач беларускіх тэлеканалаў на 11 лютага.
АНТ, пра які згадваў Лукашэнка, мае 52% сваіх праграм, астатнія — расейскія (без уліку мастацкіх фільмаў і сэрыялаў).
СТВ мае 60% беларускага кантэнту, астатнія 40% — перадачы расейскага каналу РЕН TВ.
Беларусь-1 на 11 лютага мае цалкам свае перадачы.
На Беларусь-2 ёсьць як беларускія, так і расейскія і ўкраінскія перадачы.
РТР-Беларусь і НТВ-Беларусь збольшага дублююць сваіх расейскіх калегаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БТ створыць новы тэлеканал навінаў «як Euronews». Колькі гэта можа каштаваць бюджэту? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заклікаў адстойваць «інфармацыйны сувэрэнітэт» Беларусі