Кітайскі вайсковы хірург Цзян Яньюн, які ў 2003 годзе расказаў пра спробы ўраду схаваць эпідэмію атыповай пнэўманіі, SARS, апошні год знаходзіцца пад хатнім арыштам. Па гэта паведамляе брытанскае выданьне The Guardian са спасылкай на сяброў і сям’ю доктара.
Кітайскія ўлады абмежавалі свабоду 88-гадовага доктара пасьля таго, як ён напісаў ліст высокаму кіраўніцтву з просьбай пераглядзець стаўленьне да падзеяў 1989 году. Тады на плошчы Т’яньаньмэнь у Пэкіне вайсковыя падразьдзяленьні на загад найвышэйшага камуністычнага кіраўніцтва здушылі масавы выступ студэнтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Масавае забойства, якое імкнуцца забыць у КітаіЖонка доктара Цзяна сказала журналістам, што стан ягонага здароўя кепскі: «Яму не дазваляюць кантактаваць зь іншымі людзьмі. Ён дома. Ён ня мае сродкаў сувязі».
Лёсам доктара Цзяна журналісты зацікавіліся пасьля таго, як у Кітаі памёр іншы мэдык, 34-гадовы Лі Вэньлян, які першым папярэдзіў пра эпідэмію каранавірусу і сам заразіўся гэтай хваробай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітайскі доктар, які першым папярэдзіў пра каранавірус, памёр двойчы ў дзяржаўных СМІ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Утойваньне фактаў і плата за данос: як улады Кітаю змагаюцца з каранавірусам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхара Мазыра шпіталізавалі з падазрэньнем на каранавірус ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітайскія навукоўцы выказалі здагадку, што каранавірус мог перадацца ад пангаліна