Ужо сёньня: дзень народзінаў Міколы Байкова

Навуковая камісія Інстытуту беларускай культуры, 1922 год. Мікола Байкоў сядзіць першым справа.

Падзеі 22 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1848 — у Парыжы пачалася рэвалюцыя, якая скінула манархію і ўсталявала Другую рэспубліку.

1989 — у Беластоку заснавалі першы гурток Беларускага аб’яднаньня студэнтаў (БАС).

1997 — у Менску адбыўся «Марш пустых рондляў». Каля 300 жанчын, трымаючы міскі, рондлі і лыжкі, прайшлі ад плошчы Якуба Коласа да парку Горкага зь лёзунгамі «Грошы, што ідуць на АМАП — дзецям на лекі», «Мужыкі, падыміцеся з каленяў», «Мы любім герояў, а не халуёў».

У гэты дзень нарадзіліся

1732 — Джордж Вашынгтон, першы прэзыдэнт ЗША.

1788 — Артур Шапэнгаўэр, нямецкі філёзаф.

1883 — Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі вайсковы дзяяч.

1889 — Мікола Байкоў, беларускі мовазнаўца і пэдагог.

1899 — Уладзімер Тамашэвіч, дзяржаўны дзяяч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

1903 — Антон Сеўчанка, беларускі фізык, акадэмік АН Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

1918 — Васіль Мілаванаў, беларускі гісторык.

У памяці

1512 — памёр Амэрыга Вэспучы, італьянскі падарожнік і картограф.

1862 — памёр Вінцэнт Дмахоўскі, клясык беларускага жывапісу, удзельнік паўстаньня 1831 году.

1987 — памёр Эндзі Ўоргал, выбітны прадстаўнік поп-арту.