Дзіцячы аздараўленчы лягер «Брыгантына» пад Радашкавічамі на Меншчыне стане базай для карантыннай ізаляцыі грамадзянаў Кітаю, якія прыбываюць у Беларусь, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Сваю працу ён пачаў 7 лютага. Сюды будуць звозіць найперш студэнтаў і супрацоўнікаў індустрыяльнага парку «Вялікі камень», якія вяртаюцца пасьля вакацый у сувязі з кітайскім Новым годам.
Мэдыцынскія абсьледаваньні там весьціся ня будуць, двухтыднёвы карантын патрэбен для таго, каб паназіраць за фізычным станам іншаземцаў з зоны эпідэміялягічнага бедзтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасажыры з рэйсу Пэкін — Менск: «У сталіцы Кітаю разабралі ўсе маскі, але ў аэрапорце іх раздаюць». ВІДЭАУ адміністрацыі аздараўленчай установы карэспандэнту Свабоды факт прыёму кітайцаў пацьвердзілі.
Паводле стану на 7 лютага, экспэрты Міністэрства аховы здароўя праверылі пробы больш чым у паўтысячы грамадзянаў, якія прыехалі з Кітаю. Каранавіруса ня выявілі.