Фінальнае галасаваньне ў справе аб імпічмэнце прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа 5 лютага. Нягледзячы на тое, што Сэнат ЗША можа апраўдаць Трампа, дэмакраты назвалі яго чалавекам без маральных арыенціраў, якога неабходна зрушыць з займанай пасады, каб абараніць амэрыканскую дэмакратыю, піша «Голас Амэрыкі».
Кангрэсмэн Адам Шыф падсумаваў заключныя аргумэнты сямі мэнэджараў імпічмэнту Палаты прадстаўнікоў пасьля таго, як адвакаты Трампа назвалі справу супраць прэзыдэнта-рэспубліканца палітычна матываванай, неразумнай і неабгрунтаванай.
«Мы даказалі, што Дональд Трамп вінаваты. Цяпер зьдзейсьніце бесстароньняе правасудзьдзе і асудзіце яго, — зьвярнуўся Шыф да сэнатараў. Ён здрадзіў нашай нацыянальнай бясьпецы, і ён зробіць гэта зноў. Ён паставіў пад пагрозу нашы выбары, і ён зробіць гэта зноў. Вы ня зьменіце яго. Вы ня можаце яго стрымліваць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фінальнае галасаваньне ў справе аб імпічмэнце Трампа адбудзецца 5 лютагаУ ходзе судовага разьбіральніцтва адвакаты Трампа прапанавалі шырокую трактоўку прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў і сьцьвярджалі, што ён ня можа быць адхілены ад пасады за злоўжываньне ўладай.
Карыстаючыся гэтымі аргумэнтамі, Шыф сказаў Сэнату, што калі прэзыдэнта нельга прыцягнуць да адказнасьці за злоўжываньне ўладай, гэта адкрые дзьверы для шэрагу «цалкам непрымальных дзеяньняў».
Паколькі для зьняцьця Трампа з пасады патрэбныя дзьве траціны галасоў, а большасьць у Сэнаце належыць рэспубліканцам, верагодна, што на слуханьнях 5 лютага Трампа апраўдаюць. Ніводзін з 53 рэспубліканцаў Сэнату не заклікаў да асуджэньня дзеяньняў прэзыдэнта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп заявіў, што яго адвакаты «разарвалі на шматкі» аргумэнты дэмакратаў у СэнацеРасьсьледаваньне аб магчымасьці імпічмэнту Трампа пачалося ў верасьні, пасьля таго, як супрацоўнік спэцслужбаў, імя якога афіцыйна да гэтага часу не названае, напісаў скаргу на ціск, які прэзыдэнт, паводле ягончых дадзеных, рабіў на Ўкраіну з мэтай перашкодзіць свайму магчымаму суперніку на выбарах 2020 году дэмакрату Джо Байдэну. 21 студзеня ў Сэнаце стартаваў судовы працэс ў справе аб імпічмэнце Трампа.
19 сьнежня 2019 году Дональд Трамп стаў трэцім прэзыдэнтам ЗША пасьля Эндру Джонсана і Біла Клінтана, якому Палата прадстаўнікоў абвясьціла імпічмэнт. Яго абвінавачваюць злоўжываньні ўладай і перашкаджаньню працы Кангрэсу.