Прэзыдэнт Палестыны Махмуд Абас абвясьціў у суботу аб спыненьні ўсіх дачыненьняў з Ізраілем і ЗША, у тым ліку ў сфэры бясьпекі. Адпаведную заяву ён зрабіў у Каіры на экстраным пасяджэньні кіраўнікоў МЗС Лігі арабскіх дзяржаваў (ЛАГ).
«Я накіраваў два пасланьні — Нэтаньягу і кіраўніку ЦРУ, што зь імі (Ізраілем і ЗША) надалей ня будзе ніякіх дачыненьняў, уключаючы ўзаемадзеяньне ў галіне бясьпекі, у сьвятле іх непрыманьня падпісаных раней пагадненьняў і нормаў міжнароднага права», — сказаў ён.
Па сутнасьці з моманту пераносу амэрыканскай амбасады ў Ерусалім у 2018 годзе і закрыцьця офісу Арганізацыі вызваленьня Палестын ў Вашынгтоне ўсе кантакты палестынцаў з ЗША былі спыненыя.
Што да Ізраілю, то зь ім да апошняга моманту захоўвалася, галоўным чынам, каардынацыя ў сфэры бясьпекі. 30 студзеня Абас апавясьціў Нэтаньягу, што палестынскія ўлады спыняць выкананьне ўсіх пагадненьняў, калі Ізраіль анэксуе даліну ракі Ярдан і тэрыторыю паселішчаў, але ў той момант гаворка аб спыненьні ўзаемадзеяньня ў пытаньнях бясьпекі не ішла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп прадставіў плян урэгуляваньня блізкаўсходняга канфліктуНа просьбу Палестыны ў суботу ў Каіры былая скліканая экстранная нарада кіраўнікоў МЗС ЛАГ для абмеркаваньня амэрыканскага пляна блізкаўсходняга ўрэгуляваньня. 28 студзеня Трамп разам з Нэтаньягу абвясьціў у Вашынгтоне ключавыя палажэньні «ўгоды стагодзьдзя» — пляну мірнага палестына-ізраільскага ўрэгуляваньня.
У аснове пляну ляжыць ўзаемнае прызнаньне дзьвюх дзяржаваў. ЗША прапануюць непарыўна зьвязаць тэрыторыю Палестыны, якая складаецца з сэктару Газа і Заходняга берагу, тунэлем, а сталіцай арабскай дзяржавы прызнаць толькі частку Ўсходняга Ерусаліму. Разам з тым кіраўнік Белага дома назваў «непадзельнай сталіцай» Ізраілю ўвесь Ерусалім і заявіў пра намер ЗША прызнаць габрэйскія паселішчы ізраільскай тэрыторыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палестынскі лідэр укінуў мірны плян Дональда Трампа ў «сьметніцу гісторыі»У якасьці ўмоваў мірнага працэсу амэрыканскі лідэр запатрабаваў ад палестынскіх уладаў дэмілітарызацыі Газы, адмовы ад мэтадаў узброенай барацьбы і падтрымкі дзеючага ў сэктары радыкальнага руху ХАМАС. З мэтай прасоўваньня ўрэгуляваньня ЗША прапануюць 50 млрд долараў інвэстыцый, якія пойдуць, у тым ліку, на стварэньне новых працоўных месцаў для палестынцаў і кампэнсацыі за страчанае жытло.